Навигация

Анонсы

Приглашаем на мероприятия

Прочти книгу о войне

Р.Суніца (Лынькоў Рыгор Ціханавіч)

Нарадзіўся ў 1909 годзе каля в. Старае Сяло Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні.

Маленства прайшло ў чыгуначнай будцы. Сям’я не мела асаблівага дастатку. У 1920 памёр бацька. Старэйшы брат Міхась у гэты час служыў у арміі. Рыгор дапамагаў маці ў працы, даглядаў малодшых сястру і брата. У 1923 загінула маці. Дзяцей забраў да сябе ў мяст.Свержань дэмабілізаваны з арміі Міхась, які там настаўнічаў. У 1925, калі яго прызначылі адказным сакратаром акруговай газеты “Камуніст”, ён пераехаў з малымі ў Бабруйск. Рыгор вучыўся ў школе в.Старое Сяло, у Свержаньскай сямігодцы, у сярэдняй школе Бабруйска. Пасля заканчэння васьмі класаў, з 1928 працаваў загадчыкам хаты-чытальні ў в. Ахвоцічы Бабруйскага раёна. Адначасова займаўся на курсах марзістаў пры гарваенкамаце. Потым служыў у арміі. Пасля дэмабілізацыі  працаваў у газеце “Камуніст”. З 1936 – адказны сакратар газеты “Літаратура і мастацтва”. У першы дзень вайны пайшоў у частку, да якой быў прыпісаны, нават не развітаўся з сам’ёй, якая потым загінута.


Вайсковыя ўстановы на ўсе запытанні пра Р.Лынькова  адказвалі, што ён прапаў без звестак у 1941. Дакладна час і месца яго смерці невядомы.

Друкавацца пачаў у 1925 годзе. Быў адным з самых актыўных літаратараў Бабруйшчыны. У другой палове 1920 і пачатку 30-х гадоў выступаў пераважна як паэт пад псеўданімам Р.Суніца ў газеце “Камуніст”, яе літаратурным дадатку “Вясна”, у зборніку Бабруйскай філіі “Маладняка” – “Уздым” і інш. Яго паэзія вызначаецца эмацыянальнасцю, публіцыстычнасцю, лірызмам, разнастайнасцю літаратурнай формы. Большая частка яго літаратурнай спадчыны захоўвалася ў рукапісах і загінула ў час вайны. У 1927 надрукаваў апавяданне “Лыска” пад псеўданімам Р.Смелы. Артыкулы і пераклады падпісваў уласным імём ці крыптанімамі. З сярэдзіны 30-х гадоў выступаў як  перакладчык з рускай, грузінскай, казахскай, грузінскай, польскай, нямецкай, іспанскай паэзіі. Пераклаў п’есу М.Святлова “Казка” і інш. творы.

Ссылки

Национальная библиотека Беларуси

Национальная библиотека Беларуси

Белорусский государственный университет культуры и искусств

Гомельская областная библиотека

Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь

Мы в соц.сетях

Мы в VK

Мы в Одноклассниках

Счетчик посещений

© 2011-2012 Рогачевская районная централизованная библиотечная система